На Нямізе ўначы ледзь не згарэў інтэрактыўны прыпынак

Паведамленне аб пажары паступіла ратавальнікам у 02:44.

16.02.2024 / 09:52

Ілюстрацыйнае фота: citycode.by

«Адбылося загаранне ізаляцыі электраправодкі ў электраразетцы ў інтэрактыўным шматфункцыянальным прыпынку. Пашкоджана электраправодка кававага апарата, гульнявога апарата з цацкамі, электраразетка, закурана памяшканне. Прычына пажару высвятляецца», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Nashaniva.com