На сцэне будынка Купалаўскага тэатра зноў будуць плясаць «Харошкі»

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» выступіць на сцэне Купалаўскага тэатра з канцэртнай праграмай «Вясна ў Купалаўскім» 1 і 2 сакавіка.

20.02.2024 / 11:45

Фота: Мінск-навіны

Паведамляецца, што вясне як самай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана выступленне калектыву з праграмай Валянціны Гаявой. «Мовай харэаграфіі апяваецца прыгажосць прыроды і жанчыны. У праграме-лірычныя і далікатныя кампазіцыі і дынамічныя нумары», — пішуць Мінск-навіны.

Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў выкананні камерна-інструментальнага і вакальнага ансамбля.

«Харошкі» ўжо не першы раз выступаюць на сцэне будынка тэатра, які ў жніўні 2020 года пакінула абсалютная большасць акцёраў і работнікаў тэатра.

Nashaniva.com