Маці Пятрухіна: «Дзе твой здраднік Кабанаў? З'ехаў?» — «Дык і я таксама здраднік?» — «І ты таксама»

Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у выпуску ТОКу расказаў, як маці паставілася да яго дзейнасці і ад'езду за мяжу.

28.02.2024 / 11:15

Сяргей Пятрухін. Скрын відэа OK_talk / YouTube

Маці Сяргея Пятрухіна 86 гадоў. Сяргей адзначае, што менавіта яна яго такім выхавала. «Яна прышчапіла мне тое, што трэба быць справядлівым і сумленным чалавекам, і ніколі не хлусіць».

Адносна таго, ці разумела жанчына, чым займаецца яе сын, што такое блогерства, чаму яе сын патрапіў за краты, Сяргей адзначыў: «Думаю, што да канца не [зразумела]. Калі гэта ўсё здарылася, то яна вельмі перажывала, каб я вярнуўся, каб мяне абняць».

Пры гэтым, як адзначае Пятрухін, яго маці да сёння падтрымлівае Лукашэнку:

«Яна кажа: «Дзе твой здраднік Кабанаў? Зʼехаў?». Я пытаюся, а чаму ён здраднік? «Ён здрадзіў нашай краіне». Я пытаюся: «Дык і я таксама здраднік?». Яна адказвае: «І ты таксама. Што вы там на Лукашэнку палезлі?»

Аляксандр Кабанаў

На пытанне, ці цяжка Сяргею такое чуць, ён адказвае: «Яна мая маці. Што я зраблю? Калі я сядзеў у турме, яна ўсё рабіла для мяне. Што тут скажаш?»

Пятрухін распавёў, што паведаміў маці пра тое, што зʼехаў. Але не ведае, як маці да гэтага аднеслася: «Магчыма, ёй стала лягчэй, што мяне няма побач».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com