Пуцін: Вайну ва Украіне падтрымала большасць насельніцтва. Усё для фронту, усё для перамогі

Кіраўнік Расіі звяртаецца сёння з пасланнем да Федэральнага сходу

29.02.2024 / 12:25

Адразу Пуцін спыніўся на баявых дзеяннях ва Украіне:

Паводле яго слоў, вайну падтрымала абсалютную большасць насельніцтва. «На вытворчасцях працуюць у тры змены, столькі — колькі трэба фронту. Людзі адпраўляюць на фронт лісты, пералічваюць грошы са сваіх, часам сціплых, зберажэнняў. Людзі ў акопах ведаюць, што з імі ўся краіна», — упэўнены Пуцін.

Пуцін таксама заявіў, што Расія не дазволіць нікому ўмешвацца ў свае справы.

Паводле яго слоў, мэтай Захаду было «прынесці ў наш дом разлад і аслабіць знутры». «Але яны пралічыліся», — падкрэсліў ён.

Nashaniva.com