Шараговец бундэсвера расстраляў чацвярых чалавек, у тым ліку адно дзіця, на поўначы Нямеччыны

У ноч на пятніцу ў прыватным доме ў абшчыне Шэсэль (федэральная зямля Ніжняя Саксонія) адбылася стральба.

01.03.2024 / 11:46

На месца прыбылі дзясяткі сілавікоў. Па даных Bild, у доме былі расстраляныя чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця. У паліцыі тое, што здарылася, назвалі «сямейнай гісторыяй».

Да раніцы злачынца ўдалося затрымаць. Паведамляецца, што ён салдат бундэсвера. Цяпер праходзіць ператрус у ягонай казарме. Паліцыя падазрае, што ў аўтамабілі ў стралка былі боепрыпасы і выбухоўка.

Nashaniva.com