Паслы краін ЕС адмовіліся ад сустрэчы з Лаўровым перад выбарамі прэзідэнта Расіі

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што запрасіў нядаўна паслоў Еўрасаюза для размовы перад выбарамі прэзідэнта Расіі, аднак тыя адмовіліся ад гэтай прапановы за два дні да сустрэчы.

04.03.2024 / 16:16

Сяргей Лаўроў. Фота: МЗС Расіі

Лаўроў удакладніў, што ў Масквы назапасілася шмат матэрыялаў пра тое, як паслы ЕС рыхтуюцца да выбараў прэзідэнта РФ. У прыватнасці, яны датычацца таго, якія механізмы ўмяшання плануюць выкарыстоўваць дыпламатычныя ведамствы ЕС і чым яны маюць намер скарыстацца ў якасці падтрымкі «несістэмных апазіцыянераў», чым не маюць права займацца, піша «Спутнік».

«Мы, сабраўшы такую інфармацыю, запрасілі ўсіх паслоў Еўрапейскага Саюза, напэўна, тыдні паўтары таму, на сустрэчу са мной, на якой я проста хацеў, як міністр замежных спраў, паслам, кіраўнікам дыпламатычных місій расказаць пра тое, што мы раім з лепшых памкненняў не займацца гэтым», — сказаў Лаўроў

Аднак, з ягоных слоў, за два дні да прызначанага мерапрыемства паслы Еўрасаюза даслалі ноту пра тое, што яны «вырашылі не хадзіць».

У сувязі з гэтым Лаўроў абурыўся, ці можна сабе ўявіць адносіны з дзяржавамі на дыпламатычным узроўні, чые паслы баяцца прыйсці на сустрэчу з міністрам краіны, у якой яны акрэдытаваныя.

Чытайце таксама:

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі

Лаўроў: Беларусь і Расія плячом да пляча адкажуць НАТА

Вярхоўны суд Расіі канчаткова адхіліў скаргу Надзеждзіна аб нядопуску да прэзідэнцкіх выбараў

Nashaniva.com