У Мінску пабудуюць новы ЗАГС — у Лошыцкім парку

Будынак будзе спраектавана такім чынам, каб распісацца можна было і на свежым паветры, як цяпер стала модным.

09.03.2024 / 10:42

Лошыцкі парк. Фота wikimedia.org

Пра планы мінскіх уладаў расказала ў эфіры АНТ першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Па яе словах, дакладнага месцазнаходжання і рэндараў пакуль няма, але вызначана, што ЗАГС будзе знаходзіцца ў Лошыцкім парку. Побач збіраюцца стварыць усю неабходную для святкавання такіх падзей інфраструктуру — зону адпачынку і рэстаран.

Зараз на тэрыторыі Мінска працуе 10 ЗАГСаў.

Nashaniva.com