Коласаўскі ліцэй займеў свой медаль

Скульптар Генік Лойка вырабіў памятку, прысвечаную 20-годдзю Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.

12.01.2010 / 19:08

Скульптар Генік Лойка вырабіў памятку, прысвечаную 20-годдзю 20-годдзю Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Юбілей будзе адзначацца 15 студзеня.

Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ўзнік у 1990 годзе як нядзельны пры Таварыстве беларускай мовы. Праз год быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй. Яго заснавальнікі ставілі мэтай стварыць беларускую па духу навучальную ўстанову еўрапейскага ўзора. У 2003 годзе Міністэрства адукацыі ліквідавала навучальную ўстанову і пазбавіла яе будынка на вул. Кірава, 21 (сёння тут месціцца суд Цэнтральнага раёна Мінска). З таго часу ліцэй працуе ў падполлі.

КМ