З'явілася ВІДЭА перамяшчэння вайсковай тэхнікі і ракетнага абсталявання каля аэрадрома ў Зябраўцы

На відэа, знятае 14 сакавіка, трапіла перамяшчэнне бронетранспарцёраў на пад'ездзе да аэрадрома, які выкарыстоўваецца расійскімі войскамі, піша «Флагшток».

15.03.2024 / 18:24

Скрыншот з відэа

Відаць, што на ўзлётным полі стаіць верталёт, бачныя ракетныя ўстаноўкі і радыёлакацыйнае абсталяванне.

Відэасправаздачай у сваіх сацсетках падзяліўся Уладзімір Габраў — кіраўнік ваенізаванага клуба з Рэчыцы. Каментуючы відэа, ён паведамляе пра ўзаемадзеянне з Сіламі спецыяльных аперацый.

Неўзабаве, праўда, Габраў гэта відэа выдаліў.

Чытайце таксама:

Жылі на памежжы, бацька родам з Украіны. Што вядома пра сям’ю, затрыманую ў Гомелі за «здраду дзяржаве»

УСУ заявілі, што Расія вывела свае войскі з Беларусі ў поўным складзе. «Беларускі Гаюн» гэта аспрэчвае

За фота аэрадрома ў Зябраўцы прысудзілі 9 гадоў калоніі

Nashaniva.com