З Белгарадскай вобласці эвакуююць дзевяць тысяч дзяцей

«Вялікую колькасць вёсак на сённяшні дзень мы адсяляем», — сказаў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

19.03.2024 / 14:21

Улады Белгарадскай вобласці прынялі рашэнне каля 9 тысяч дзяцей вывезці ў іншыя рэгіёны з-за абстрэлаў з боку Узброеных сіл Украіні, паведаміў кіраўнік рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.

«Вялікую колькасць вёсак на сённяшні дзень мы адсяляем. Зараз плануем вываз парадку 9 тыс. дзяцей з Белгарада, Белгарадскага раёна, Шэбекінкаскай акругі, Грайваранскага раёна. 22 [сакавіка] 1,2 тыс. дзяцей едуць у Пензу, Тамбоў і Калугу. Далей Стаўрапольскі край. Сістэма дзейнічае», — сказаў губернатар.

Гладкоў паведаміў, што за тыдзень у выніку абстрэлаў УСУ ў Белгарадскай вобласці загінулі 16 мірных жыхароў і 98 пацярпелі.

Nashaniva.com