51-гадовая актрыса Кэмеран Дыяс нарадзіла другое дзіця

Першынец у пары з'явіўся, калі зорцы Галівуда было 47 гадоў.

26.03.2024 / 09:47

Wikimedia Commons

 Аб нараджэнні хлопчыка Дыяс і выканаўца Бэнджы Медэн паведамілі ў сацсетках:

«Мы рады аб'явіць пра нараджэнне нашага сына Кардынала Мэдэна. Ён надзвычайны, і мы ўсе так шчаслівыя, што ён тут! Для бяспекі і прыватнасці дзіцяці мы не будзем выкладваць фатаграфіі, але ён вельмі мілы. Пасылаем шмат любові ад нашай сям'і вашай. З найлепшымі пажаданнямі і добрым днём», — напісала Кэмеран Дыяс у інстаграме.

Радасную навіну акторка суправадзіла малюнкам і словамі «Маленькая птушка нашаптала мне».

Інстаграм Кэмеран Дыяс

«Завесці сям'ю ў маладосці … гэта як і ўсё астатняе ў маладосці: ты проста робіш гэта. А ў маім узросце гэта свядомы выбар. І гэта патрабуе вялікай працы», — прызнавалася зорка ў адным з інтэрв'ю.

Чатыры гады таму ў Кэмеран і Бенджы з'явілася дачка Рэдыкс.

Nashaniva.com