Атрад спецназу «Беркут» ператварылі ў вайсковую частку

Удзел у мерапрыемстве ўзяў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

26.03.2024 / 11:57

Атрад спецыяльнага прызначэння «Беркут», які тыдзень таму атрымаў прыстаўку асобны» з пераўтварэннем у вайсковую частку, атрымае свой баявы сцяг, піша БелТА.

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў урачысты рытуал уручэння баявога сцяга вайсковай часці 5528 унутраных войскаў МУС. Удзел у мерапрыемстве ўзяў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

«Беркут» стварылі ў снежні 2022 года на базе вайсковай часці. Тыдзень таму ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі атрад спецпрызначэння атрымаў прыстаўку «асобны» з пераўтварэннем у вайсковую частку.

Сярод задач «Беркута» — барацьба з «незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі разведвальнымі групамі ў ходзе правядзення контртэрарыстычных аперацый».

Nashaniva.com