Беларускаму добраахвотніку патрэбная дапамога пасля цяжкага ранення

Улетку 2023 года на полі бою быў цяжка паранены беларускі добраахвотнік, баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў правёў у рэанімацыі, змагаючыся за сваё жыццё.

26.03.2024 / 15:01

Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане. Яму аказваецца ўся неабходная дапамога. Але каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

У цяжкім становішчы апынуўся не толькі ён, але і ягоная сям'я, бо шматлікія выдаткі па лячэнні ляглі на блізкіх.

Сума збору — €4000. У гэтую суму ўваходзяць неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.

Аказаць падтрымку нашаму добраахвотніку і ягонай сям'і, каб яны маглі як мага хутчэй вярнуцца да паўнавартаснага жыцця, можна па спасылцы

Чытайце таксама:

Каліноўцы аб'явілі, што сабралі неабходныя грошы на набыццё дронаў

Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Яго збіў цягнік

Канадзец з палка Каліноўскага: «Сваёй роднай адзінкай лічу батальён «Ліцвін»

Nashaniva.com