Гаіці: 300 тысяч чалавек засталіся без даху над галавой + фота

Землятрус на Гаіці разбурыў 10% будынкаў у сталіцы краіны, у некаторых раёнах разбураны да 50% дамоў.

15.01.2010 / 14:19

Землятрус на Гаіці разбурыў 10% будынкаў у сталіцы краіны Порт‑о‑Прэнс і пакінуў без прытулку каля 300 тысяч чалавек, паведамляюць прадстаўнікі ўпраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.

У некаторых раёнах сталіцы, па ацэнцы супрацоўнікаў місіі ААН, разбураны да 50% дамоў.

Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая, аднак, паводле апошніх звестак, яна перавышае 50 тысяч чалавек.