Экс-прэм'ер Манголіі хітрым чынам купіў дзве раскоўныя кватэры на Манхэтане, цяпер Генпракуратура ЗША хоча іх адабраць

Па даных пракуратуры, ён купіў іх на «адкаты».

27.03.2024 / 08:24

Сухбаатарын Батболд. Фота: фэйсбук экс-прэм'ера Манголіі

Амерыканская пракуратура падала ў суд хадайніцтва аб канфіскацыі ў былога прэм'ер-міністра Манголіі Сухбаатарына Батболдадзвюх кватэр у цэнтры Нью-Ёрка коштам 14 млн даляраў, паведамляе Радыё Свабода.

У пададзеных у суд матэрыялах гаворыцца, што калі Батболд быў прэм'ер-міністрам — ён займаў гэтую пасаду ў 2009-2013 гг — кампанія, якую ён кантраляваў праз пасярэднікаў, атрымала запар на здабычу карысных выкапняў на 68 млн даляраў. Пры гэтым кампанія, якая звалася Catrison, не мела ніякага досведу ў горназдабыўной галіны,

а кіраваў ёю былы настаўнік-філолаг.

Частку атрыманых грошай Батболд, па звестках пракуратуры, патраціў на дзве раскошныя кватэры ў цэнтры Манхэтэна. У адной з іх жыў яго сын.

Сам экс-прэм'ер, цяпер дэпутат парламента Манголіі, абвяргае абвінавачанні. Асабіста супраць яго амерыканскія пракуроры абвінавачванні не вылучалі — іх пазоў тычыцца толькі кватэр.

Nashaniva.com