Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць

28.03.2024 / 11:42

Фота: Catholic.by

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі Юзаф Станеўскі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Глава беларуской католической церкви помолился за священников в заключенииhttps://t.co/aNcCkSmpeX pic.twitter.com/OYDSV1wY8s

— Медиазона. Беларусь (@mediazona_by) March 28, 2024

«За тых, хто з намі лучыцца дух. Святароў, якія не змаглі прыехаць з-за хваробы, за святароў, якія ў вязніцы, у зяняволенні. За ўсіх нас, і тых, якія шукаюць шчасця ў свеце», — сказаў арцыбіскуп.

Юзаф Станеўскі стаў кіраўніком Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі ў верасні 2021 года. Да Станеўскага гэтую пасаду займаў Тадэвуш Кандрусевіч.

У 2023 годзе арыштавалі 10 каталіцкіх святароў. Трое з іх на канец года заставаліся ў зняволенні, гаворыцца ў дакладзе арганізацыі Aid to the Church in Need. Больш чым у Беларусі святароў пераследавалі ў Нікарагуа. Там у 2023 годзе ў турму трапілі 46 чалавек, піша «Медыязона».

У сакавіку 2024 года работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі. Яго судзілі па 4 артыкулах: распальванне варожасці (частка 1статьи 130 КК), распаўсюд і выраб парнаграфіі (частка 1 артыкула 343 КК), абразу Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Каталіцкага святара Генадзя (Генрыха) Акалатовіча абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК).

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска прайшоў Крыжовы шлях ФОТАРЭПАРТАЖ

Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі

Ксёндз Генрых Акалатовіч ужо тры месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»

Супраць затрыманай Аксаны Ючкавіч завялі крыміналку

Nashaniva.com