Гамяльчанка пазбавілася кватэры за даўгі па пяці крэдытах

За два гады жыхарка абласнога цэнтра аформіла пяць крэдытаў. Ніводны з іх яна не змагла выплаціць. У выніку ўтварылася запазычанасць больш за 58 тысяч рублёў.

04.04.2024 / 09:50

Каб пагасіць яе, жанчыне прыйшлося ахвяраваць аднапакаёвай кватэрай па вул. Уладзімірава, піша БелТА.

Судовыя выканаўцы прадалі арыштаваную нерухомасць плошчай 33,8 кв.м на электронных таргах за 54 тыс. рублёў. Атрыманыя сродкі пойдуць на пагашэнне крэдытных даўгоў.

Аднак жанчына не засталася без даху над галавой. У яе ўласнасці — дом у Мільчы пад Гомелем, дзе яна пражывае разам з сям'ёй.

Nashaniva.com