Упершыню ў Беларусі апарат МРТ паставяць у паліклініцы

Мантаж МРТ будзе праводзіцца ў рамках капітальнага рамонту ўстановы аховы здароўя.

09.04.2024 / 09:51

Ілюстрацыйнае фота moskovia.ru

У мінскай паліклініцы №2 з'явіцца ўласны МРТ, паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Гэта першы выпадак у краіне, калі такое складанае і дарагое абсталяванне ставіцца не ў стацыянары. Мантаж МРТ будзе праводзіцца ў рамках капітальнага рамонту ўстановы аховы здароўя.

Са слоў Юркевіча, больш за 10 млн рублёў выдзелена сёлета з бюджэту горада на бягучы рамонт дзіцячых арганізацый аховы здароўя. Таксама ён распавёў, што працягнецца праца па праектаванні блока «6» дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Выдзелены асігнаванні на мадэрнізацыю сістэмы вентыляцыі 3-й дзіцячай клінікі.

Nashaniva.com