Як Ізраіль можа адказаць на іранскую атаку?

Сітуацыя яшчэ можа значна пагоршыцца. Ізраіль паабяцаў «сурʼёзны адказ» на начную ракетную атаку Ірана. Але ў якой форме гэта адбудзецца? Ізраільская армія і ваенны кабінет абмяркоўваюць менавіта гэтае пытанне.

14.04.2024 / 14:16

 Начная атака на Ізраіль. Скрын відэа

Як піша BBC, што найбольш верагоднымі цэлямі будуць іранскія базы, з якіх былі запушчаныя гэтыя ракеты. 

Але Ізраіль цалкам можа пайсці далей і нанесці ўдары па буйных іранскіх вайсковых базах і навучальных цэнтрах Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі па ўсёй краіне, што выкліча чалавечыя ахвяры і нанясе матэрыяльныя страты. 

Тады Іран, несумненна, адкажа, як ён і паабяцаў. 

Такім чынам, мы цяпер знаходзімся на «сярэдняй прыступцы» вельмі небяспечнай лесвіцы эскалацыі. 

Урады краін Блізкага Усходу будуць затаіўшы дыханне чакаць, наколькі маштабным і жорсткім будзе абяцаны адказ Ізраіля.

Ізраіль ужо заявіў пра «ўдар у адказ» па тэрыторыі Лівана

Па даных ізраільскай арміі, удар прыйшоўся па буйным вытворчым аб'екце «Хезбалы». 

У ноч на 14 красавіка рух «Хезбала» далучыўся да атакі Ірана на Ізраіль.

МЗС Беларусі выразіў «глыбокую занепакоенасць», але асуджаць Іран не стаў

Іран заявіў пра завяршэнне аперацыі супраць Ізраіля

Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі

Nashaniva.com