Макей радзіцца аб лёсе рады

20.01.2010 / 11:17

Старшыня Грамадска‑кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей плануе правесці кансультацыі з чальцамі пра тое, як будзе працаваць Рада ў будучыні.

Сакратар рады Уладзімір Шпакоўскі паведаміў, што на сустрэчу з Уладзімірам Макеем, якая адбудзецца ў найбліжэйшы час, запрошаны былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, кіраўнік БХК Алег Гулак, дырэктар і адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юры Зісер, кіраўнік аналітычнага цэнтра «ЕСООМ» Сяргей Мусіенка, старшыня ТБМ Алег Трусаў і іншыя сябры Рады.

12 лістапада 2009 г. Макей заявіў, што прыпыняе працу Грамадска‑кансультацыйнай рады пры прэзідэнце Беларусі ў звязку з заявамі ў медыях прадстаўнікоў апазіцыі і некаторых сябраў Рады, што яна — «бутафорская» і «дэкларатыўная структура».