Газетам забаранілі публікаваць звесткі пра нованароджаных

Ці можна ў мясцовых газетах або на сайтах публікаваць без згоды бацькоў навіны пра нованароджаных? Не, патлумачылі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак, паведамляе прэс-служба цэнтра.

17.04.2024 / 13:48

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У цэнтр паступіла скарга, што на інтэрнэт-сайце адной газеты без згоды бацькоў кожны месяц публікуюцца навіны аб нованароджаных, якіх зарэгістраваў аддзел ЗАГС. Прычым указваюць прозвішча, імя і імя па бацьку малых, а таксама даты іх нараджэння.

Як тлумачаць у Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак, размяшчэнне такой інфармацыі на сайце СМІ лічыцца распаўсюджваннем персанальных даных, што ідзе без належных прававых падстаў. У выніку па патрабаванні цэнтра публікацыі спынілі.

Удакладняецца, што распаўсюджванне персанальных звестак і іншая іх апрацоўка магчымыя толькі са згоды суб'екта або ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

У Беларусі забаранілі дзіцячую вопратку папулярнага брэнда

Гінеколаг з Гродна стварыла дадатак для жанчын — аналаг сусветна вядомага Flo

Nashaniva.com