У Кітаі пабудавалі шакаладны парк забаў

29.01.2010 / 15:50

У Пекіне адкрыўся прымеркаваны да кітайскага Новага года парк забаў, дзе ўсе экспанаты зробленыя з шакаладу.

Наведнікі парка змогуць убачыць шакаладныя версіі Вялікай кітайскай сцены або воінаў тэракотавай арміі, а таксама сумак, абутку і ваз.

Арганізатары шакаладнай выставы спадзяюцца такім чынам павялічыць спажыванне шакаладу ў краіне.