Праляскоўскі: Раёнкі павінны стаць выданнямі XXI ст

29.01.2010 / 17:11

Пра гэта заявіў у пятніцу журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

«Ацэнку цяперашняму ўзроўню развіцця газет даў кіраўнік дзяржавы.

Ёсць элемент таго, што газеты спрабуюць абыходзіць мясцовыя праблемы, неаб’ектыўна ацэньваючы дзейнасць уласнага кіраўніцтва.

Таму вялікі задзел для развіцця раённых газет ёсць », — сказаў — міністр інфармацыі.

Раённыя газеты маюць вялікі крэдыт даверу ў чытачоў, па рэйтынгу яны прайграюць толькі галоўнай газеце краіны. Гэта правільна і справядліва, лічыць Алег Праляскоўскі. Патрэба ў мясцовай інфармацыі вельмі высокая.

Сучасная газета непараўнальна з раёнкай, якая існавала 5 гадоў таму. Яе адрозніваюць і колер, і вёрстка, і дызайн, хоць, на жаль, гэта ўласціва не ўсім рэгіянальным выданням. Сёння важна, каб рэгіянальныя газеты актыўна прысутнічалі ў Інтэрнэце, мелі свае сайты ці хаця б старонкі на сайтах аблвыканкамаў. «Мы будзем дамагацца, каб раённыя газеты сталі газетамі XXI стагоддзя. У іх вялікі крэдыт даверу, яго трэба адпрацоўваць», — падкрэсліў міністр.