Рэдактар газеты «Русь Православная» атрымаў тры гады турмы

За ўчыненне дзеянняў, накіраваных на распальванне нянавісці і варажнечы паводле нацыянальных прыкметаў.

04.02.2010 / 12:31

Кіраўскі суд Пецярбурга (Расія) прысудзіў галоўнага рэдактара газеты «Русь Православная» Канстанціна Душэнава да трох гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне дзеянняў,

накіраваных на распальванне нянавісці і варажнечы паводле нацыянальных прыкметаў.

Два іншыя фігуранты па гэтай справе — Аляксандр Малышаў і Пётр Мялешка — атрымалі паўтара года і год умоўна адпаведна.

У працэсе следства эксперты даказалі віну асуджаных

у прапагандаванні «ідэй нянавісці, варажнечы, прыніжэння годнасці чалавека ў адносінах да габрэяў».