Група гамельчукоў заклікае прызнаць незалежнасць Асеціі Паўночнай

«Як можна прызнаваць незалежнасць паўднёвай часткі Асеціі і адначасова не прызнаваць незалежнасці яе паўночнай часткі?» — пытаюцца яны ў сваім звароце.

08.02.2010 / 12:56

«Як можна прызнаваць незалежнасць паўднёвай часткі Асеціі і адначасова не прызнаваць незалежнасці яе паўночнай часткі?» — пытаюцца яны ў сваім звароце.

Ініцыятарам звароту стаў актывіст Ігар Случак. Ён студэнт, аддаўна ўдзельнічае ў грамадзянскім руху. Зараз ён мае вылучаць сваю кандыдатуру ў Гомельскі гарсавет на мясцовых выбарах па Моладзевай выбарчай акрузе №30.

Свой зварот яны скіравалі ў палату прадстаўнікоў і савет рэспублікі Беларусі, а таксама ў дзяржаўныя органы Расеі.

Мікола Бугай