Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак

09.02.2010 / 14:25

Дарадца прэзідэнта мадрыдскага «Рэала» легендарны французскі паўабаронца Зінедзін Зідан сумесна з легендай уругвайскага футбола Энца Франчэсколі запускае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак.

Па ўсім свеце будзе праводзіцца кастынг 16‑гадовых гульцоў. Адабраныя журы таленты потым будуць жыць у лагеры паводле распарадку, прынятым у прафесійных клубах.

Сачыць за жыццём удзельнікаў праекту можна будзе ў рэжыме рэаліці‑шоу. З юнымі футбалістамі будуць працаваць трэнеры, спецыялісты па фізічнай падрыхтоўцы, псіхолагі і дыетолаг.

А пераможца атрымае магчымасць у наступным сезоне прайсці перадсезонную падрыхтоўку з адной з камандаў іспанскай Прымеры.