Дашкевіча і Шэіна пяць гадзін трымалі на мяжы

11.02.2010 / 11:47

Лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і сустаршыню аргкамітэта па стварэння БХД Аляксея Шэіна затрымалі на беларуска‑латвійскай мяжы.

Іх правялі на асабісты дагляд. Цягам 5 гадзінаў супрацоўнікі мытні і памежнікі раіліся са сваім кіраўніцтвам.