Закаханыя згарэлі на Дзень святога Валянціна ў Барысаве

15.02.2010 / 17:12

Трагедыяй скончылася святкаванне Дня святога Валянціна для закаханых пары ў Барысаве. З‑за пакінутай без нагляду свечкі хлопец і дзяўчына згарэлі ў прыватным доме.

У ноч з 14 на 15 лютага ў прыватным доме ў Барысаве адбыўся пажар. Пра ўзгаранне паведамілі суседзі. Але з прыбыццём ратавальнікаў будынак быў ужо ахоплены агнём.

Загінулі 27‑гадовая дзяўчына і 26‑гадовы хлопец.

Пара вырашыла зладзіць рамантычны вечар, і малады чалавек спецыяльна дзеля гэтага прыехаў з Мінска. Папярэдняя прычына ўзгарання — пакінутая без нагляду свечка.