Картэсу споўнілася 75
Сёння юбіляр працуе над сваім першым творам на беларускім матэрыяле — паводле «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча.
18.02.2010 / 10:55
75-годдзе адзначыў кампазітар, былы кіраўнік Менскай оперы Сяргей Картэс.
Сёння юбіляр працуе над сваім першым творам на беларускім матэрыяле — паводле «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча.
Нашчадак рэпатрыянтаў з Лацінскай Амерыкі ў СССР, ён асеў у Менску. З ягоным імем быў звязаны цэлы перыяд беларускай музыкі.