У Нямеччыне біскуп ехала за рулём п'янай

24.02.2010 / 11:17

Скандал у Нямеччыне: кіраўніцу Евангелісцкае царквы ў Нямеччыне затрымала паліцыя. Яна паехала на чырвонае святло. Аказалася, што біскуп была п'яная.

У яе крыві аказалася 1,3 праміле алкаголю. пры яе вазе і росце гэта азначае, што яна за гадзіну перад тым як сесці за руль, выпіла 0,7 літра віна або 1,5 літра піва.

Святарка прынесла свае прабачэнні за неразважны ўчынак.

Сяргей Гезгала