Лукашэнка ляціць у Кіеў на інаўгурацыю Януковіча

Цырымонія іпройдзе заўтра, 25 лютага.

24.02.2010 / 18:40

Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, якая пройдзе ў Кіеве 25 лютага.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.

«Паводле нашай інфармацыі, прэзідэнт ваш будзе.

А 7.30 раніцы чакаецца яго прыбыццё»,

— сказаў прадстаўнік прэс‑службы ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства.