Колькасць загінулых пры землятрусе ў Чылі перавысіла 700

28.02.2010 / 23:19

Улады Чылі заявілі ў нядзелю, што, згодна з апошнімі звесткамі, у выніку моцнага землятрусу загінулі больш за 700 чалавек. Землятрус адбыўся ў суботу.

Ратавальнікі спрабуюць дабрацца ў аддаленыя раёны краіны.

У Кансэпсьёне паліцыя ўжыла слёзацечны газ і вадамёты супраць марадзёраў.

Бі-Бі-Сі