Пэрыс Хілтан прызналі найгоршай актрысай дзесяцігоддзя

Яна атрымала антыпрыз «Залатая маліна» за сумнеўныя дасягненні ў кіно

07.03.2010 / 14:25

За дзень да ўручэння кінапрэміі «Оскар» ў Амерыцы традыцыйна раздаюць «Залатыя маліны» — прэміі за самыя сумнеўныя дасягненні ў кіно.
Арганізатары — а ў склад журы ўвайшло 650 чалавек — вырашылі, што менавіта актрыса Пэрыс Хілтан вартая звання «Найгоршая актрыса дзесяцігоддзя».