1 красавіка ў Мінску распачнецца месячнік суботнікаў

У цэнтры сталіцы ладзяцца пікеты, удзельнікі якіх заахвочваюць мінакоў прыняць удзел у выбарах у Мясцовыя саветы, а таксама ў традыцыйных вясновых суботніках.

26.03.2010 / 19:48

У цэнтры сталіцы ладзяцца пікеты, удзельнікі якіх заахвочваюць мінакоў прыняць удзел у выбарах у Мясцовыя саветы, а таксама ў традыцыйных вясновых суботніках.

Пікет каля кінатэатра «Мір».

Адзін з такіх пікетаў можна было пабачыць 26 сакавіка каля кінатэатра «Мір» на вуліцы Казлова. Яго зладзілі супрацоўнікі і студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Маладыя людзі трымалі дзяржаўны сцяг, а таксама сцягі сваёй ВНУ. Яна раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра выбары і запрашэнні прыняць удзел у «традыцыйным месячніку па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі горада». У запрашэнні гаворыцца, што распачнецца гэты месячнік 1 красавіка. Яго арганізатары, сярод іншага, вельмі разлічваюць на дапамогу працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, а таксама ўсіх неабыякавых.

СП