Расія можа адмовіцца ад будаўніцтва беларускай АЭС

Пра гэта паведаміў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў на прэс‑канферэнцыі 31 сакавіка.

31.03.2010 / 17:29

Пра гэта паведаміў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў на прэс‑канферэнцыі 31 сакавіка.

Справа ў тым, што расейскі бок не хоча, каб удзел у праекце беларускай АЭС бралі кітайскія прадпрыемствы.

«Калі будзе кітайскае суфінансаванне, то я сумняюся, што Расія будзе ўдзельнічаць», — сказаў А.Сурыкаў. Гэта тлумачыцца тым, што расіяне не хочуць дзяліцца сваімі тэхналогіямі з азіятамі.

«Кітайцы не хочуць купляць, а хочуць падгледзіць, — кажа пасол. — Калі тэхналагічная частка для іх будзе закрытай, то гэта нармальна».

Сурыкаў перакананы, што амерыканцы браць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС не будуць з палітычных прычынаў.

ЗП