«Юнацтва» заваявала золата хакейнага чэмпіянату
Мінскі клуб стаў пяціразовым чэмпіёнам краіны.
03.04.2010 / 21:02
Мінскае «Юнацтва» у пяты раз стала чэмпіёнам краіны па хакеі з шайбай. Чэмпіён сезона 2009/2010 вызначыўся 3 красавіка ў овертайме заключнага сёмага матчу фінальнай серыі «Юнацтва» -- «Шахцёр» (Салігорск) - 2:1.
Гульня прайшла ў Мінск-Арэне.
Асноўны час скончыўся з лікам 1:1 (Слыш, 21-я – Кавыршын, 31-я). Пераможную шайбу закінуў на 74-й хвіліне овертайма (73:32) Андрэй Сцяпанаў.
Пераможцам былі ўручаныя залатыя медалі і Кубак прэзідэнта. На гульні прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
***
«Шахцёр» выйграў першы, трэці і шосты матчы (2:1ОТ; 3:2ОТ; 3:2), «Юнацтва» — другі, чацвёрты і пяты (4:3ОТ; 3:2; 7:1).
«Юнацтва» было чэмпіёнам краіны ў 2004, 2005, 2006, 2009 гадах. «Шахцёр» (фарм-клуб мінскага «Дынама») упершыню браў удзел у першынстве.