У Японіі распрацаваны першы ў свеце дыктафон, які распазнае музыку

08.04.2010 / 15:44

Японскі электратэхнічны канцэрн Sanyo Electric Co распрацаваў першы ў свеце дыктафон з убудаваным радыё, які аўтаматычна прапускае размову дыджэяў і запісвае толькі музычныя трэкі.

Мадэль аснашчана фунцыяй распазнання гукавых хваляў, дзякуючы якой здольна вызначыць, калі гучыць музычны твор, а калі ідзе размова. Прыстасаванне можна запраграмаваць па часе на запіс у стэрэаякасці да 20 радыёперадач, напрыклад хіт‑парадаў, якія будуць транслявацца ў бліжэйшыя два месяцы.

Навінка паступіць у продаж у Японіі ўжо 21 красавіка па цане каля 30 тыс. іен (больш за $300).