Венесуэльская нафта паплыла ў Беларусь

08.04.2010 / 16:20

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, свой першы груз венесуэльскай нафты Беларусь атрымае пры канцы красавіка або на пачатку траўня.

Паводле крыніцаў агенцтва, 2 красавіка з Венесуэлы ў адэскі порт ва Украіне накіравалася судна з 80 тысячамі тон нафтавай сыравіны. З Адэсы паліва будзе дастаўлена чыгункай на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Паводле экспертаў, шлях дастаўкі нафты ў Адэсу зойме прыкладна 20‑30 дзён.

Раней венесуэльскі лідэр Уга Чавес паабяцаў, што ягоная краіна ўжо ў траўні будзе штодня пастаўляць у Беларусь 80 000 барэляў нафты.