Інвестары не хочуць будаваць у Мінску арэндныя дамы

Пошук ахвотных укласці грошы ў будаўніцтва арэнднага жылля пакуль не прынёс плёну

16.04.2010 / 12:34

Будаўніцтва першага эксперыментальнага жылога дома, у якім кватэры не будуць выстаўляцца на продаж, а для здачы ў арэнду, адкладваецца.

Па словах міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Селязнёва,

для ажыццяўлення такіх планаў патрэбныя бюджэтныя сродкі, бо страты акупяцца ўсяго праз 5-6 гадоў.

Тым не менш, пошук інвестара працягваецца. Банк «Масква-Мінск» гатовы падключыцца да гэтага праекту.