Памежны камітэт: Курманбек Бакіеў не перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі

Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі афіцыйна абверг інфармацыю, якая з'явілася 17 красавіка ў шэрагу СМІ.

17.04.2010 / 15:09

Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка афіцыйна абверг інфармацыю, якая з'явілася 17 красавіка ў шэрагу СМІ, аб тым, што былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў прыбыў з Казахстана ў Беларусь.

Як заявіў Аляксандр Цішчанказ пачатку падзей у Кыргызстане Бакіеў не прыязджаў і не прылятаў у Беларусь. «Дзяржаўную мяжу ён не перасякаў», — сказаў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта.