Беларусь дасць Кітаю мільён даляраў

Якраз месяц таму Кітай падарыў Беларусі $8,8 мільёнаў

22.04.2010 / 16:42

Беларусь прыняла рашэнне аб выдзяленні мільёна даляраў для перадолення наступстваў землятрусу ў правінцыі Цынхай.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з пасланнем да кіраўніка КНР Ху Цзыньтаа, у якім адзначыў, што «перапоўнены пачуццём салідарнасці брацкаму народу Кітая».

Варта нагадаць, што якраз месяц Кітай падарыў Беларусі $8,8 мільёнаў. Цяпер частка грошай вернецца назад.

ЯВ