У Віцебскім раёне на будаўніка ўпаў бетонны плот

27.04.2010 / 11:54

У Віцебскім раёне пры будаўніцтве збожжатока загінуў рабочы.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Янавічы. Падчас правядзення будаўнічых работ на тэрыторыі збожжатока ўпала пліта з бетонных блокаў. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 53‑гадовы мужчына памёр на месцы.

Праверку ў частцы парушэнні правілаў аховы працы праводзіць пракуратура Віцебскага раёна.