У Пінску затрымалі 43‑гадовага педафіла

05.05.2010 / 16:17

У Пінску 4 мая па падазрэнні ва ўчыненні распусных дзеянняў у адносінах да малалетняй дзяўчынкі затрыманы 43‑гадовы мясцовы жыхар.

3 мая прыкладна з 11.00 да 12.00 падманным шляхам падазроны пранік у кватэру, дзе пражывае 10‑гадовая дзяўчынка. На той час яна была дома адна. Пасля ўчынення злачынства мужчына ўцёк. Дзяўчынка расказала пра гэта сваёй маці, якая звярнулася ў міліцыю.

Па гэтым факце Пінскім гарадскім аддзелам унутраных спраў 3 мая распачата справа па ч. 1. арт. 169 (распусныя дзеянні) Крымінальнага кодэкса. Па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазронага. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Расследаванне праводзіць пракуратура горада Пінска.