Навучэнец семінарыі скраў 210 тыс. расійскіх рублёў і выдаткаваў на казіно і прастытутак

11.05.2010 / 11:42

Справа па ч. 3 арт 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж у буйным памеры) расследуецца папярэднім расследаваннем Гродзенскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ў дачыненні да 22‑гадовага беларуса, навучэнца адной з расійскіх духоўных семінарый.

Як паведаміў прэс‑сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, малады чалавек быў затрыманы 6 мая па падазрэнні ў крадзяжы 1 мая ў цягніку Масква — Гродна 210 тыс. расійскіх рублёў у 40‑гадовага жыхара Масквы, менеджэра фірмы.

Устаноўлена, што да моманту затрымання будучы святар частку скрадзеных грошай паспеў патраціць на прастытутак, казіно і дарагія мабільныя тэлефоны. На сённяшні дзень урон, прынесены расіяніну, вернуты цалкам. Затрыманы пакуль знаходзіцца пад вартай.