У Брэсце праходзіць ператрус у офісе абласной арганізацыі БСДП (Грамада)

18.05.2010 / 15:34

Ператрус пачаўся а 10.00. Паводле звестак на 14.25, ён яшчэ не завершаны.

Паводле непацверджанай інфармацыі, у офісе арганізацыі знаходзяцца намеснік старшыні Брэсцкай абласной структуры сацыял‑дэмакратаў Валянцін Лазарэнкаў і старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі Ганна Канюс. Іх мабільныя тэлефоны і тэлефон у офісе не адказваюць.