Мікалаю Дземянцею – 80 гадоў

25.05.2010 / 17:25

25 мая споўнілася 80 гадоў грамадскаму дзеячу Мікалаю Дземянцею.

Мікалай Дземянцей нарадзіўся ў 1930 г. у вёсцы Хотліна (сёння Чашніцкі раён Віцебскай вобласці). Вядомы палітычны і грамадскі дзеяч. Працаваў на розных партыйных пасадах у Віцебскай вобласці, сакратаром ЦК КПБ, быў намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У пачатку 1990-х гадоў узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання.

Менавіта пад яго старшынствам Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

З днём народзінаў сёння Мікалая Дземянцея павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прыём дэлэгацыі Украінскай ССР. На пярэднім пляне — Л.Краўчук, В.Кебіч, М.Дземянцей. Мінск, 1990 г.

Паводле БЕЛТА