Беларусь дапаможа Грэцыі тушыць лясныя пажары

Заключаны кантракт. У Грэцыю сёлета адправяцца адразу два верталёта Мі‑26 з экіпажамі.

04.06.2010 / 13:16

Заключаны кантракт. У Грэцыю сёлета адправяцца адразу два верталёта Мі‑26 з экіпажамі.

У цяперашні час выратавальнікі ў рэжыме чакання. Пакуль сітуацыя ў краіне стабільная, пажараў няма.

Нагадаем, у бягучым годзе беларускі Мі‑8МТВ‑1 ужо адправіўся ў Турцыю тушыць лясныя пажары. З надыходам спякоты там абстаноўка ўскладнілася. Авіятары МНС ужо актыўна змагаюцца з вогненнай стыхіяй.