Заробку ў 500 даляраў быць?

Патэнцыял для росту заработнай платы ў Беларусі існуе, заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

10.06.2010 / 16:09

Патэнцыял для росту заработнай платы ў Беларусі існуе. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Андрэй Харкавец, адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе ў бліжэйшы час павышацца тарыфная стаўка першага разраду.

Па словах Андрэя Харкаўца, у цяперашні час эканоміка краіны аб’ектыўна дэманструе рост. «Таму патэнцыял для росту заработнай платы існуе. Я думаю, што ў бліжэйшы час рашэнне па росце заработнай платы будзе агучана», — сказаў міністр.

Нагадаем, што рост сярэдняга заробка да 500 даляраў прадугледжаны прагнознымі паказчыкамі на 2010 год, зацверджанымі А. Лукашэнкам. У мінулым годзе сярэдні заробак склаў 356 даляраў.