За перавышэнне хуткасці адкажа не кіроўца, а ўласнік аўто

Зафіксаваўшы камерай парушэнне правілаў дарожнага руху, ДАІ не стане разбірацца, хто насамрэч быў за рулём.

15.06.2010 / 11:06

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні змяненні у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У іх закранутыя пытанні прыцягнення да адказнасці кіроўцаў, якія перавысілі дазволеную хуткасць руху, а іх парушэнне было зафіксавана відэакамерай.

Плануецца, што да адказнасці будзе прыцягвацца ўласнік машыны.

Калі ж ён не кіраваў аўтамабілем у момант фіксацыі правапарушэння, то яму самому прыйдзецца даказваць сваю невінаватасць.

ЯВ