На борце амерыканскага самалёта знайшлі скрыню з чалавечымі галовамі

18.06.2010 / 13:52

Супрацоўнік авіякампаніі Southwest Airlines знайшоў у самалёце скрыню з чалавечымі галовамі. Паводле дадзеных Associated Press, груз быў знойдзены ў аэрапорце Літл-Рок у штаце Арканзас. Ён быў прызначаны для медыцынскай лабараторыі ў Тэхасе.

Паводле інфармацыі паліцыі, у скрыні знаходзілася 40–60 галоваў, пры гэтым груз быў няправільна запакаваны і аформлены. Праводзіцца расследаванне законнасці атрымання і транспартавання частак чалавечага цела.

КаМ